Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Непрерывная олимпиада по бел. языку

Дата: 10 марта 2015 в 08:29, Обновлено 26 марта 2015 в 11:14

5 клас

І.Ці ёсць розніца ў значэнні слоў, аб'яднаных парамі:

Каралі-каралі, сталы-сталы, мука-мука, туга-туга,краты-краты, сказаў-сказаў.

2.Уякіх радах колькасць гукаў і літар супадае:

а) пісаць, збіраць, Ніна, урок, мала; б)рысь, ем, лью, біць, Юлія; в)сам, герой, мама, вожык, снег; г)лісце, дарога, стол, сякера, поспех?

З.Уякіх радах у словах правільна падкрэслены слабыя пазіцыі зычных гукаў:

а)ножка, лыжка, грыб, легка, рыбка; б)сцежка, рэдка, дошка, эшалон, сакрэт; в)дужка, дзядзька, просьба, касьба, малацьба?

4.Уякіх радах у словах правільна падкрэслены моцныя пазіцыі галосных:

а)вясна, птушкі, шнуры, загаловак, людзі; б)тэлефон, траскучы, дажджы, разведчыкі, карміцца; в)мужык, галінак, позна, вывучыць, марозіць?

5. Правільна ці памылкова падзелены словы на склады :

да-ра-га-я, вя-сё-лы-мі, па-са-дзі-це, я-ма, ва-біць,кала-сы, бія-ло-гія, с-ын-ы, чыс-та-му, лю-дзям, бе-ла-рус-кі-я, тра-вя-ніс-ты?

6. Як вызначаецца род , лік склон прыметнікаў;

а)род , лік, склон у прыметнікаў не вызначаецца;

б)      вызначаецца па назоўніку;
в)вызначаецца па займенніку;

г)вызначаецца па дзяслову;

7. У якім радзе (радах) назоўнікі ўжыты ў патрэбным склоне:

а) Р. Скл: бацькі, жыцця, героя, брата, чароту; б)Д скл: хаце , кветцы, вёсцы, краіне, збажыне;

в)  Т скл: сталом, клеем, братам, жыццём, вёскай;

г)  М скл: (у) доме, (на) клеі, (пры) сябру,(пры) герою, (аб) вожыку?

8. Правільна ці памылкова падабраны займеннікі да дзеясловаў:

бачыў яго, вітаўся з ім, чуў пра яго, прынёс яму, еў з ім , напісаў яму, кінуў для яго?

9. Уякім радзе (радах) правільна вызначана спрэжэнне дзеясловаў:

а)іду(1),ехаў(1) напішу(І), чытаць(І), шые(1); б)рабіў(2), любіць(2), паіў(2), віселі(2), пасаджу(2); в) дараць(2), сціраў(2), крычалі(І), плыў(1), несці(2)?

10.  Як называюцца нязменныя словы, якія не маюць канчаткаў і адказваюць
на пытанні як? Дзе? Куды? Адкуль?

  1. назоўнікі; Б) прыметнікі;
  2. дзеясловы; Г) прыслоўі; Д) займеннікі?

11.  У якім радзе (радах) да дзеясловаў правільна падабраны прыслоўі:

а)  ісці хутка, есці памалу, чытаць абыякава, бяліць дрэнна, спісаць памылкова;

б) ісці дадому, бегчы уверх, павярнуць налева, з' ехаць убок, кінуць уніз;

в)  уставаць позна, паклікаць вечарам, убачыць днём, зашыць ноччу, запісаць
заутра?

12.  У якім радзе (радах) словы правільна разабраны па саставе:

а)  разведчыкі , дубок   , ляснік   , старэнькі;

б) узлесак , прысады , садзіка , бяскрайні;

в)  падбярозавік , лясок , дарогам , гарадскі?

13.  У якім радзе (радах) слоў адбылося чаргаванне е,ё/я:

а)зялёны, вясна, вялізны, мятла, зацвярдзелы;

б)  цяжкаваты, погляд, цягнік, сеяць, веяць;

в)  вясковы, цяпло, ляснік, сняжок, цямнець?

 

14.  Правільна ці памылкова прыведзены словы, у якіх усе гукі перададзены "сваей" літарай:

рэха, мір, мова, вугал, музыка, дарога, газета, свет, дом, шлях, свята, красавмк, месяц?

15.  Як называюцца некалыгі сказаў, якія аб' яднаны паміж сабой па сэнсе і граматычна:

а)  тэма;

б) паведамленне;

в)  апавяданне;

г)тэкст;
д)верш.

16.  Пад якой літарай сказы можна лічыць тэкстамі:

А) Я іду ў лес. У доме, як заўсёды, шмат людзей. Там я збіраю спелыя яблыкі. Хораша ў нас у любую пару года!

Б) Дзеці пайшлі ў лес на экскурсію. Стаміліся ў дарозе. На зялёнай палянцы прыселі адпачыць.Сядзелі моўчкі і любаваліся прыгажосцю прыроды. В)Восень.Дзьме   вецер.Шумяць   высокія   хвоі.Нізка   над   лесам   плывуць хмары.Сыпле дробны дождж.

Г)Віця разгарнуў сшытак.Будаўнікі будавалі шматпавярховы дом.На вуліцы сыпаў дробны дождж. Мама зварыла вельмі смачны суп.

17.Якая часціна мовы абазначае назвы асоб, жывых істот, раслін, нежывых прадметаў, з'яў прыроды, назвы дзеянняў і прыметы:

а)прыслоўе; б)прыметнік; в)назоўнік; г)дзеяслоў?

18.У якіх радах словы правільна размеркаваны па родах:

а)ж. p.: вуліца, зямля, далонь, гусь, сталовая, важатая, каваліха, жырафа, туфля; б)м.р.: цэх, настрой, знаёмы, дзяжурны, ранены, слон, артыст, яблык, капыт; в)н.р.: дзіця, калоссе, зерне, марожанае, пірожнае, жыццё, жніво, брыво, качаня?

6 клас

Заданне 1.

Падкрэсліце словы, у якіх напісанне адрозніваецца ад вымаўлення.

Радасць, схема, перакладчык, касьба, на кладцы, смяешся, кветка, скінуць, крыж.

Заданне 2.

Запішыце на два словы з падоўжанымі зычнымі і па два - з падвоенымі.

ЗаданнеЗ.

Перакладзіце на беларускую мову.

Сладкое яблоко -Красная гвоздика — Примерное поведение -Зубная боль — Приятное воспоминание — Беззаботная юность -

Заданне 4.

Да іншамоўных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Дэфіс, мемуары, арфаграфія, антракт, орнамент, віраж.

Заданне 5.

Складзіце словазлучэнні са словамі ў прамым і пераносным значэнні. Востры, мяккі, цёплы.

Заданне 6.

Складзіце сказы са словам Беларусь у ролі зваротка, дзейніка, выказніка, дапаўнення, акалічнасці.

Заданне 7.

Запішыце некалысі фразеалагізмаў са словам нос

 Заданне 8.

Закончыце прыказку.

Хто дбае...

Нетагозавуць другом...

 Сем разоў адмерай.. .

Дорогая  тая  хатка...

Заданне 9.

Суаднясіце творы беларускіх пісьменнікаў з іх героямі.

Уладзімір Караткевіч. "Нямоглы бацька"                                                                Міколка

Міхась Лынькоў. "Васількі"                                                                                   Бурык

Уладзімір Караткевіч. "Былі ў мяне мядзведзі"                                                     Галіна, Васіль

Максім Танк. "Ля вогнішч начлежных"                                                                      Пятро, Гнат

7 клас

1.Пазначанымі ніжэй марфемамі (суфіксамі) прыдумайце і запішыце словы ўказанай часціны мовы:

-яш- (назоўнік)   ____________________________

-чат- (прыметнік)____________________________

-ачк- (займеннік) ___________________________

-ав- ( лічэбнік)    ____________________________

-ану-(дзеяслоў)_____________________________

2.Запішыце патрэбнае слова, каб атрымаліся « гукавыя прапорцыі»: дом : том = ... : пашыць бок : док = пакт .... пара : кара = пот : ... маса : мяса = ... : вяду забіраць : ... = зяць : сядзь джаз :час = ... : сыходзіць аддай : адтай == ззаду : ... грам : ... = борт : порт

 

З.Насупраць дзеясловаў, якія абазначаюць адпаведныя тыповыя гукі, запішыце назвы жывых істот ці прадметы, якія гэтыя гукі ўтвараюць :

1) выць - ... ;2) чырыкаць - ... ; 3) гагатацъ - ... ; 4) бляяць - ... ;

5) каркаць - ... ,6) журчаць - ... ; 7) стракатаць - ... ; 8) квахтаць - ... ;

9) мяўкаць - ... ; 10) кукарэкаць - ... .

4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, каб дзеяслоў не паўтараўся: открыть дверь, открыть книгу, открыть глаза, открыть бутылку, открыть собрание

5.Утварыце і запішыце парадкавыя лічэбнікі:

1) пяць - ... ;2) шэсцьдзесят - ... ; 3)тысяча - ... ; 4)сто семдзесят дзевяць мільёнаў - ... ;5) адзін - ... ; 6) дваццаць пяць тысяч - ... ; 7) дзвесце - ... ; 8) дзевяцьсот дваццаць два (гады)

6. Рэпартаж пра спартыўныя спаборніцтвы ў газеце заканчваўся так : Асабліва паспяхова выступілі ... , ..., ... ( былі названы тры прозвішчы). Усе трое ўключаны ў састаў зборнай рэспублікі. Хто гэтыя спартсмены - мужчыны ці жанчыны? Растлумачце чаму?

7.Выпішыце пары, дзе другія словы ўтварыліся ад першых :

1)   перапісаць - перапіс ;

2)   вера - вернасць ;

3)   прыгожа - прыгожы ;

4)   настаўнічаць - настаўнік ;

5)   просьба - прасіць ;

6)   урадзіць - ураджай ;

7) казка - казачны ;

8)   чырвань - чырвоны ;

9)   бель - выбелены

8) Перакладзіце на беларускую мову звароты і формы ветлівасці:

Бабушки и дедушки, дяденьки и тетеньки! Простите , можно Вас спросить? Будьте добры, дайте мне вилку. Не забывайте нас. Я уверен, что мы будем плодотворно сотрудничать ! Идите осторожно, здесь высокие ступеньки.

8 КЛАС

1.  Устаўце ў прыказкі патрэбныя словы, якія з'яўляюцца назвамі
частак маўленчага апарату (Маўленчы апарат - сукупнасць органаў цела
чалавека, якіяўдзельнічаюцьу стварэннігукаў: язык, зубы, рот іг.д.)

а) Еш капусту з грыбамі, трымай..... за зубамі.

б) Міл жабе арэх, ды..... Бог не даў.

в) Чужы кусок дзярэ....

г) Сказанае слова да.... не вернеш.

д) ........ да Кіева давядзе

2. Адзначце словазлучэнні, у якіх часціцу -Не- трэба пісаць асобна:

а) аловак (не)завостраны;

б) вельмі (не)прыгожы учынак;

в) (не)давязаць рукавічкі;

г) (не)навідзець ворага;

д) нічуць (не)горшы;

е) крочылі (не)спяшаючыся;

3. Растлумачце лексічнае значэнне слоў:

а) карэянка-карэйка;

б) яшчар-яшчур;

в) маляр-муляр;

4. Знайдзіце фразеалагізмы у сказах, падкрэсліце іх адпаведным членам сказа:

а) Легкага хлеба не бывае.

б) Але ладны ўдаўся хлапчук, рос на лес гледзячы.

в) I раней здаралася, што бацька і маці давалі мне кухталя.

г) Сам кату па пяту, а распараджаецца.

д) Работа ў іх - курам на смех.

5. Зрабіце словаўтваральны аналіз слоў:

а) здаўна; б) штосьці; в) БДУ; г) пракашляцца; д) каласісты; е) адшторыць; ж) машкара.

6. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі:

а) Мае бацькі старэй за тваіх.

б) Дні позняй восенню значна карацейшыя.

в) У вазе стаяла адна прыгожая чырвоная гваздзіка.

г) Прыгожы запіс у кнізе наведвальнікаў музея быў зроблены зялёнымі
                чарніламі.

д) Гледзячы на ўраджайныя палі, сэрца радуецца.

7. Запішыце тэрміны, якія адпавядаюць наступным азначэнням:

а) Устойлівыя спалучэнні слоў, якія ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі-…               

б) Новыя словы, якія ўзнікаюць тады, калі неабходна назваць прадметы, што нядаўна з'явіліся ў жыцці грамадства-.

в) Словы, якімі карыстаюцца жыхары пэўнай тэрыторыі-....

г) Яркія устойлівыя выслоўі з незакончанай думкай-....

д) Словы, якія маюць блізкае гучанне, але рознае лексічнае значэнне-..

8. Запоўніце табліцу.

Галоўныя героі

Назва твора

Жанр

Аўтар (прозвішча ці псеўданім)

1.        Мульцік, Ганна, Гастрыт

2.        Машэка, Наталька

3.        Пора-Леановіч,     Юрый Гораў

4.        Данік, пані Мар'я, пані Рузя

 

 

 

9. Да якога каляндарна-абрадавага цыклу (зімняга, веснавога, летняга, восеньскага) адносяцца святы Юр'я і Багач? Чамуяны прысеечаны?

9  клас

Заданне 1. Праскланяйце назоўнік, які абазначае чацвёрты дзень тыдня, пастаўце націскі ва ўсіх яго формах.

Заданне 2. Выпішыце словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі.

Маёр, лаўрэат, аазіс, саюзнікі, каланіяльны, вераб'іны, рытуал, Клеапатра, піяніна, іанізацыя, баец, серыял, тэарэма.

Заданне 3. Запішыце 10 аднаскладовых назваў гарадоў і мястэчак Беларусі.

Заданне 4. Замяніце словазлучэнні аднаслоўнымі адпаведнікамі.

Вучань трэцяга класа - вучань чацвёртага класа - страфа з трох радкоў - тэрмін у дваццаць гадоў -прызначаны для дваіх -дыстанцыя ў сто метраў

Заданне 5. Выберыце патрэбныя прыметнікі, складзіце і запішьпде з прапанаванымі назоўнікамі

адпаведныя словазлучэнні:

1) каўнер (вавёрчьш, вавёркавы),                                            2) лыжы (Валодзевы, Валодзіны),

3) конь (заездны, заезджаны),                                                     4) майстэрства (пякарнае, пякарскае),

5) вышка (назіральная, назіральніцкая),    6)неба (зорчатае, зорнае).

Заданне 6. Узнавіце вядомыя фразеалагізмы. Укажьще іх значэнні:

1)  праметзеў ...,    2)гордзіеў                                                    3)фількава...,   4)аўгіевы..., 5)дзесятая вада на....

Заданне 7. Устаўце прапушчаныя канчаткі. Запішыце.

1. Тан... прапанавалі новую прац.... 2. На сустрэчы былі дватонк... адчувальн... паэт 3. Я ведаю інтэрнат толькі па аповед... сябровак. 4. Насупраць кожнага сказ... было напісана алоўк...: "Ёсць!" 5. Па дамафон... прыемны мужчынск... голас паведаміў, што па мяне прыехалі ад Белазеравай.

Заданне 8. 3 прапанаваных пар слоў выпішыце толькі тыя, якія зафіксаваны ў беларускамоўных слоўніках.

Бідон - бітон, пачтамт - паштамт, памочніца - памошчніца, груздзь - грузд, піджак - пінжак, роля - роль, дуброва - дубрава, візг - віск.

Задание 9. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары. Запішыце. Падкрэсліце дзейнікі.

1.      Наш горад упрыгож.. .вае плошча.

2.      Бульбу ядуць ва ўс.м с.веце.

3.      Бацька з сынам пры...шоў у школу.

4.      Лета змяняе ...осень.

5.  Трое з нас засталіся на ...озеры.

Задание 10. Адзначце правільныя сцвярджэнні:

1)гіпербала - шшасказанне, адна з форм мастацкага адлюстравання жьщця, калі абстрактнае паняцце або думка перадаюцца праз канкрэтны вобраз;

2)  байка - невялікі, часцей вершаваны, твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і вывадам
(мараллю) у канцы або* значна радзей, у пачатку;

3)харэй - двухскладовая стапа ў сілаба-танічным вершаскладанні, у якой націск падае на першы склад;

4)да эпічных жанраў адносяцца раман, аповесць, апавяданне, навела, нарыс, фельетон;

5)лірыка - род мастацкай літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чьшам праз узаемаадносiны памiж характарамi , iх барацьбу, праз дзеянне. У адрозненне ад iншых родау у лiрыцы паказ жыцця будуецца на дыялогах i маналогах;

6) пралог – уступ да лiтаратурнага твора, у якiм пiсьменнiк знаёмiць чытача з задумай або з тымi з’явамi , якiя падштурхнулi яго да напiсання твора.

10 клас

Заданне 1. Спачатку запішыце ў транскрыпцыі гукі, якія могуць знаходзіцца ў абсалютным канцы слоў славянскага паходжання, потым гукі, якія на канцы такіх слоў знаходзіцца не могуць.

[6], [б'], [ў], [в], [в'], [3], [з'], [с], [с1], [м], [м'], [л], [л'],[н],[н'],[п],[п']

Заданне 2. 3 прапанаванымі ў дужках словамі (купалаўскі, чорны, палац, клецкі) прыдумайце І запішыце па два сказы, дзе гэтыя словы ў адным выпадку пішуцца з вялікай літары, а ў другім - з малой. Словы павінны знаходзіцца ў сярэдзіне сказа.

Заданне 3. Выпішыце словы, якія маюць аднолькавую марфемную будову.

Берагчы, беражок, белы, горача, годнасць, далека, несці, укалацца, лімон, узяць, планаваць.

Заданне 4. Запішыце парамі назоўнікі, якія абазна чаюць дні тыдня, і ўтвораныя ад іх прыметнікі.

Заданн 5. Выпраўце лексічныя памьшкі, звязаныя з недакладным выбарам сінонімаў. Запішыце правільныя варыянты.

1. Абодва падсудныя былі бледныя: доўгая дысла-кацыя ў асірозе да суда налажьша на іх свой адбітак. 2. "Я магу дапамагчы прынесці вам, Марыя Антонаў-на, кнігі з бібліятэкі", - плявузгнуў Віця, самы высокі вучань у класе. 3. Лядашчая кампанія і добрага звя-дзе. 4. На кожным уроку даставаў Янка свой ножык і мянташыў аловак.

Заданне 6. Замяніце сказы, словазлучэнні, словы, змешчаныя ў дужках, адпаведнымі фразеалагізмамі. Запішыце.

1. Аказалася ж, што ён вярнуўся жывы і здаровы і (ні аб чым не турбуецщ). 2. Гаспадыня маўкліва згаджаецца, здагадаўшыся, што пані Даміцэля (рас-казвае неверагоднае, маніць). 3. У кожнага, нагоўна, знойдзецца шэраг пытанняў, якія ён прадумаў і вы-рашыў, шэраг вобразаў, якія (чакаюць свайго адлюс-травання ў мастацкім творы). 4. Для пачатку неаб-ходна высветліць: мясцовыя гэта людзі або (чужыя, нетутэйшыя). 5. Не блукай па няродных прасторах, (сімвал шчасця; тое, што ўвасааіше для каго-н. най-вышэйшае шчасце) там не шукай, зразумей, нават змучаны горам, што яна - гэта родны наш край.

Заданне 7. Вызначце род назоўнікаў. Дапішыце адпаведныя канчаткі прыметнікаў.

1)Спел... кальрабі; 2) гасцінн... Таронта;

3) цікав... папуры; 4) баваўнян... джэрсі;

5) керамічн... кашпо; 6) калмат... грызлі;

7) маладзеньк... фрэйлін; 8)прыгож... самбрэра.

 Заданне 8. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Запішыце.

1. Серёжа с Витей сделали эту работу вдвоем. 2. Коля с Аней вымыли окна вдвоем. 3. Мать и ба­бушка пришли из леса вдвоем.

Заданне 9. 3 прапанаваных спалучэнняў слоў выпішыце словазлучэнні. Вызначце від сувязі.

Няхай працугоць; пяцёра сяброў; будзем спа-дзявацца; вельмі прыгожы; загадчык кафедры; самы прыгожы; на працягу тыдня; учарашні дзень; вокны пафарбаваны; хтосьці з нас; больш важны; запрасілі выступіць.

Заданне 10. Запішыце прозвішчы паплечнікаў Кастуся Каліноўскага, з якімі ён пачаў выдаваць "Мужыцкую праўду".

Янка Купала, Іван Насовіч, Валерый Урублеўскі, Якуб Колас, Францішак Багушэвіч, Фелікс Ражанскі, Зыгмунт Серакоўскі, Максім Багдановіч.

11 клас

1.  Выпішыце словы, у якіх адбываецца падаўжэнне зычных.

Максімальная колькасць балаў—4; 0,5 бала за кожны правільны адказ. Паўгод..зе, дзевяц..ю, камен..е, тэр..ыторыя, Ган..а, ал..ея, суф..ікс, Ул..яна, тэн..іс, кал..іграфія, бал..ада, Палес..е, ат..эстат, ас.іміляцыя, ад..ацца, камен..ы, рун..ю, аповесц..ю, сувяз..ю, раз..лавац..а, ноч..у.

2.       Прывядзіце пары слоў(5 прыкладаў), у якіх націск служыць для адрознення граматычнага
значэння.

3.       Укажыце, якія магчымасці дае неадкладнае ўпарадкаванне правапісу, адлютраванае ў Законе
Рэспублікі Беларусь " Аб Правшах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".

4.       Прачытайце і напішыце, як звязана апісанне мяцеліцы з гукавым складам слоў, якія выкарыстаў
пісьменнік. Якія зычныя гукі найчасцей паўтараюцца іяк называецца такі прыём паўтарэння
гукаў?

Вецер дзьме ў рэчышчы. Калышацца змёрзлае шчацінне кустоў, атрасаючы з сябе снег. Шалясціць мяцеліца над полем. Падвывае вецер у кустах. Эдуард Самуйлёнак

5.       Запішыце прапанаваныя назоўнікі па-беларуску (згодна з новым Законам Рэспублікі Беларусь " Аб
Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі").

Миоры, Альбион, Кордильеры, Йемен, Бокачио, Майоров, Сан-Антонио, Гийом, Иерусалим, Эфиопия, Йельский, Иерихон, Великобритания, Иордания, Майами, Онтарио, Уолтер, Йеллоустон, Фейербах, Сантьяго, Нью-Йорк, Кармен, Шрёдер, Диснейленд, Ниагара.

6.         Праназірайце за групамі слоў. Дакажыце мнагазначнасць суфікса -нік :

  1. работнік, аднакласнік, пяцёрачнік, намеснік, прапаведнік, будаўнік, садоў/нік;
  2. падлюстэрнік, ашыйнік, падсвечнік, падрамнік, каласнік, падшыпнік, супнік, наморднік, сметнік;
  3. цялятнік, парасятнік, кароўнік, свінар/нік, курат/нік;
  4. папаратнік, ракітнік, асіннік, алешнік, бярэзнік;
  5. акучнік, напільнік.

7. Выберыце з прапанаваных форм слова тую, якая адпавядае нормам граматыкі беларускай мовы.

Галоўны, галоўная) ўрач Ганна Пятроўна ( падпісаў, падпісала) ( Пецю, Пеці) пропуск.

Штаб фронту мы адшукалі пад (Магілёвам, Магілёвым).

Ляснічы без дроў зімуе. Недацёпа ( такая, такі),ці што?

Хвойнічак, заўсёды юны, па ( схілах, схілам)сцелецца, як дым.

8. Выпішыце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы, выпраўляючы недахопы.

  1. працягваемая гутарка;                                                        7) уважліва слухаючы сын;
  2. уцалелы кавалак лесу;                                                        8) змолатае зерне;
  3. парослыя мохам купіны                                                    9) заінетыя дрэвы;
  4. зачырванеўшаяся ад марозу дзяўчынка;                  10) заросшы травою ручай;
  5. засмажанны кавалак;                                                           11) асветляныя сонцам паляны;
  6. засыплены лісцем;                                                                12) куплены на ўласныя грошы.

9. Усе знакі прыпьшку паводле функцыі падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзялялыіыя. Расстаўце знакі прыпьшку ў прапшшвшіым тэксце. Якія знакі прыпынку ў ім з 'яўляюцца раздзяляльнымі, а якія — выдзяляльнымі? Укажыце гэтаў дужках побач са знакам прыпынку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.